З надыходам вясны многія людзі скардзяцца на аслабленне імунітэту. Скокі тэмператур, стрэсы, авітаміноз – імунітэту патрэбна падтрымка. Каманда брэнда sertsa дзеліцца эфектыўнымі спосабамі паляпшэння здароўя і абароны арганізма ад сезонных хвароб.
Чаму арганізм асабліва ўразлівы ў міжсезонне?
Зімой мы атрымліваем мала сонечнага святла. Натуральна, што недахоп сонца і кароткі светлавы дзень адмоўна ўплываюць на нашае самаадчуванне, настрой і агульны стан арганізма. Многія пакутуюць ад зніжэння працаздольнасці і падвышанай дрымотнасці. Таксама зімой асабліва востра адчуваецца недахоп сезонных гародніны, садавіны і ягад. У выніку да канца зімы мы адчуваем дэфіцыт вітамінаў, мікраэлементаў і агульнае аслабленне імунітэту. Акрамя таго, аслаблены імунітэт – адна з галоўных прычын частых прастудаў, грыпу, а таксама новых штамаў COVID-19. Імкнучыся хутчэй справіцца з хваробай, многія прымаюць антыбіётыкі, якія негатыўна ўплываюць на працу страўнікава-кішачнага тракту і імунную сістэму ў цэлым.
Самалячэнне – шлях да ўскладненняў
Самалячэнне пры прастудных або вірусных захворваннях непажаданае, бо можа прывесці да пабочных эфектаў, якія толькі пагоршаць сітуацыю. Лепшае рашэнне – узяць бальнічны і дакладна выконваць рэкамендацыі ўрача.
Пасля лячэння – аднаўленне
Пасля хваробы важна падтрымаць здароўе комплексам вітамінаў і мікраэлементаў. Калі вы прымалі антыбіётыкі або супрацьвірусныя прэпараты, неабходна аднавіць мікрафлору кішэчніка. У такім выпадку варта прайсці курс прабіётыкаў, але толькі па прызначэнні ўрача. Таксама карыснымі будуць аднаўленчыя комплексы, фізіятэрапеўтычныя працэдуры. Каб пазбегнуць супрацьпаказанняў, рэкамендуецца праверыць працу шчытападобнай залозы і здаць аналізы на гарманальны фон.
Мы – тое, што ядзім
Не менш важнае збалансаванае харчаванне. Сачыце, каб ваш арганізм атрымліваў дастатковую колькасць свежых гародніны і садавіны. Не варта злоўжываць мяснымі прадуктамі – лепш аддаваць перавагу рыбе. Увогуле, карысная міжземнаморская дыета, багатая на морапрадукты. Можна дадаваць у стравы арэхі або есці іх асобна ў якасці перакусу. Замест маянэзу лепш выкарыстоўваць аліўкавы, кунжутны ці льняны алей. На гарнір найлепшымі будуць гародніна. Рэкамендуецца піць свежавыціснутыя сокі, разбавіўшы іх вадой, асабліва для людзей з цукровым дыябетам і ў сталым узросце. Фізічная актыўнасць аказвае спрыяльны ўплыў на арганізм, але важна выконваць баланс паміж працай і адпачынкам. Не менш значны і паўнавартасны сон – ён дапамагае аднавіць нервовую сістэму. Таму варта спаць не менш за 7–9 гадзін у суткі.
Народныя сродкі
Можна і трэба выкарыстоўваць народныя сродкі, якія станоўча ўплываюць на арганізм і дапамагаюць у барацьбе з прастудай. Напрыклад, травяныя настоі і чаі. Рэцэпты гэтых напояў прайшлі праз стагоддзі. Напрыклад, ад кашлю ратаваліся адварам з падарожніка, багунніку або кіпячаным малаком з мёдам, яйкам і содай; ад боляў у жываце – чарніцай. Нават цяпер гэтыя старажытныя рэцэпты застаюцца актуальнымі, што і выкарыстаў беларускі брэнд здароўя і прыгажосці sertsa, выпусціўшы ўласную лінейку травяных напояў.
Напой «Рамонак з мелісай» № 20
Прыемны водар рамонку і ноткі мелісы пяшчотна акутваюць СЭРЦА спакоем і дабрынёй. З кожнай кубачкай сыходзіць трывога, паляпшаецца настрой. Гэта найлепшы напой для супакою і здаровага сну. 20 чайных пакуначкаў па 1,2 г.
Склад:
Нопой мае супрацьзапаленчае, антысептычнае, лёгкае звязальнае, болесуцішальнае, седатыўнае, патагоннае і желчагоннае дзеянне.
Прыгожы водар і густ рамонку з чабром не пакінуць абыякавым нікога. Напой сагрэе і здыме стомленасць у халоднае надвор’е, падорыць утульнасць і цяпло вашаму дому. 20 чайных пакуначкаў па 1,2 г.
Склад:
Напой валодае антыбактэрыйнымі, супрацьзапаленчымі, спазмалітычнымі і супакойваючымі ўласцівасцямі.
Напой «Рамонак са скрыпнем» № 20
Далікатнае спалучэнне кветак рамонку і скрыпня дасць гармонію і паклапоціцца пра СЭРЦЫ самых дарагіх. Экалагічна чысты, карысны і смачны напой дапаможа вам заставацца здаровым і поўным сіл. 20 чайных пакуначкаў па 1,2 г.
Склад:
Напой мае супрацьзапаленчае, антысептычнае, лёгкае звязальнае, болесуцішальнае, седатыўнае, патагоннае і желчагоннае дзеянне.
💚 Беражыце сябе і не хварэйце! Разам. Для жыцця