Аб кампаніі — Брэнд sertsa®

Кампанія «Сэйсімед» была створана ў 2003 годзе ў г.Мінску і з’яўляецца яскравым прыкладам дынамічнага развіцця пры захаванні стабільнасці паказчыкаў фінансавай эфектыўнасці і бяспекі. Ужо больш дваццаці гадоў кампанія «Сэйсімед» ўносіць уклад ва ўмацаванне і захаванне здароўя беларусаў, пастаўляючы ў Беларусь высакаякасную і інавацыйную медыцынскую тэхніку сусветных лідэраў і робячы яе даступнай для спажыўцоў.

Наша дзейнасць – аптовы і рознічны гандаль медтэхнікай, вырабамі медыцынскага прызначэння, таварамі для прыгажосці і здароўя. Спалучаючы вопыт і рэпутацыю, а таксама жаданее быць карыснымі сваей краіне, кампанія «Сэйсімед» запускае новы праект sertsa®, які безумоўна дакранецца да кожна СЭРЦА беларуса і заўседы будзе побач з імі.

Дэвіз кампаніі Сэйсімед – «з клопатам аб вашым здароўі», і мы павінны паклапаціцца пра «ЧУЛЫЯ СЭРЦЫ» беларусаў!
Улічваючы тэндэнцыі рынку і пажаданні беларусаӯ, сумесна з сусветным вытворцам, мы распрацавалі шырокую лінейку мадэляў медыцынскай тэхнікі па лепшай цане і на любы густ.

Задачы перад запускам праекту sertsa®:

  • Стаць нацыянальным брэндам і заўсёды быць побач, не гледзячы на змены,
    якія адбываюцца ў краіне і свеце.
  • Стаць гарантам якасці і высокага сэрвіснага абслугоўвання.
  • Стаць самымі даступнымі па кошце вымяральнымі прыборамі.
  • Распрацаваць шырокую лінейку на любы запыт.
  • Распрацаваць эксклюзіўныя мадэлі.

І ўсе пастаўленыя задачы былі паспяхова выкананы!

Місія кампаніі

Паказаць значнасць нашага беларускага народа
і паклапаціцца пра іх «ШЧЫРЫЯ СЭРЦЫ». Мы можам гарантаваць, што прыборы sertsa® заўсёды будуць клапаціцца пра здароўе беларусаў, бо гэта нацыянальны брэнд, распрацаваны менавiта для “роднага краю і людзей з ШЧЫРЫМ сэрцам”.

Высокая якасць прыбораў

Прыборы sertsa® выраблены на вытворчасці з сусветным імем і высокай рэпутацыяй, прайшлі строгі клінічны кантроль ў РБ, чым мы ганарымся, разумеючы, што гэта прыборы высокай якасці.

Сэрвіснае абслугоўванне

Трэба адзначыць, што мы суправаджаем нашых прыхільнікаӯ не толькі падчас пакупкі прыбора, але і ажыццяӯляем якаснае сэрвіснае абслугоўванне на працягу ўсяго перыяду эксплуатацыі.

Прыемная цана

Дбаючы пра дабрабыт беларускага народа, мы прапануем самы нізкі кошт на вымяральныя прыборы sertsa®.

Шырокая лінейка тавараў

Улічваючы ўсе пажаданні пакупнікоў і тэндэнцыі рынку, мы распрацавалі шырокую лінейку на любы запыт і густ. У сваіх мадэлях мы сумясцілі якасць і функцыянальны дызайн па даступнай цане.

Унікальныя мадэлі

Клапоцячыся аб камфортным вымярэнні ціску людзей сталага ўзросту, мы прапануем унікальныя мадэлі з галасавым суправаджэннем, падсветкай экрана перадачы даных на мабільную прыладу для кантролю за ціскам бацькоў.

EUY04585 1 (1)
EUY04585 2 (1)
EUY04585 3

Такім чынам, мы можам з упэўненасцю сказаць, праект sertsa® – гэта сацыяльны праект, які накіраваны на паляпшэнне жыцця і дабрабыту беларускага народа.

Мы ганарымся нашымі беларусамі і жадаем, каб СЭРЦА кожнага адчула нашу любоў і пяшчоту.

Якасць нашай прадукцыі са слоў пакупнікоў

Фрыдман Таццяна

Шырокі асартымент тавараў для прыгажосці і здароўя. Добразычлівы і кампетэнтны абслуговы персанал, умераныя кошты. Усім рэкамендую!
Яўген Вярковіч

Выдатныя танометры, якасць і інтуітыўна зразумелае выкарыстанне. Дзякуй Юліі за кансультацыю.
Ганна Анціпава

Прыязныя менеджэры, сапраўдныя прафесіяналы. За час размовы ў 10 хвілін растлумачылі шмат нюансаў і дапамаглі падабраць танометр для бабулі.
Мікалай Дуброўскі

Шырокі асартымент тавараў, купляў інфрачырвоны танометр. Выдатна падыходзіць тым, у каго малыя дзеці, якія не могуць карыстацца звычайнымі градуснікамі.
Версія для людзей са слабым зрокам