Толькі 40% беларусаў рэгулярна правяраюць здароўе сэрца

40% беларусаў планава правяраюць сардэчна-сасудзістую сістэму 1–2 разы на год, астатнія 60% робяць гэта радзей або наогул не сочаць за яе станам. Брэнд sertsa® дзеліцца вынікамі апытання ў Сусветны дзень здароўя.

Планавую праверку праходзіць 40% апытаных

На пытанні пра здароўе сэрца на сайце sertsa.com адказала больш за тысячу рэспандэнтаў.

Для даведкі: інсульт ва ўсім свеце «маладзее», а такія станы, як артэрыяльная гіпертэнзія і фібрыляцыя перадсэрдзяў, часта працякаюць бессімптомна.

Больш за палову сочаць за сваімі паказчыкамі

Каб кантраляваць рызыкі, неабходна ведаць ключавыя паказчыкі: ціск, пульс, узровень халестэрыну. Апытанне паказала:

Што да халестэрыну, яго ўзровень дакладна ведае менш за палову апытаных (47%). Астатнія мяркуюць, што ён альбо «у норме», альбо «павышаны», альбо не задаваліся гэтым пытаннем.

Прафілактыка: харчаванне і актыўнасць

Акрамя таго, удзельнікі апытання назвалі асноўныя бар’еры, якія перашкаджаюць ім клапаціцца пра здароўе сэрца, – гэта недахоп часу і фінансавыя абмежаванні.

Даведка

Апытанне праводзілася з верасня 2025 года па люты 2026 года на сайце sertsa.com. У ім прынялі ўдзел 1023 карыстальнікі ва ўзросце ад 18 да 60+ гадоў. 75% апытаных – жанчыны.

Версія для людзей са слабым зрокам