Які ціск лічыцца нармальным для чалавека?

Здароўе чалавека лічыцца добрым, калі яго сісталічны артэрыяльны ціск не паднімаецца вышэй за 130 мм ртутнага слупа, а дыясталічны – не вышэй за 85 мм рт. ст.

Аднак не варта біць трывогу, калі танометр з першага вымярэння паказаў значэнні вышэй за норму. Па-першае, праверце, ці правільна Вы надзелі абшэўку і ці дастаткова Вы спакойныя і знаходзіцеся ў паслабленай позе. Па-другое, неабходна здымаць 2-3 паказанні, а для лепшага ўяўлення аб артэрыяльным ціску варта на працягу мінімум тыдня здымаць паказанні кожны дзень у адзін і той жа час.

Таксама не варта забываць, што трэба пазбягаць фізічнай актыўнасці перад вымярэннем ціску і не ужываць каву і нікацін хаця б за паўгадзіны да працэдуры.

Версія для людзей са слабым зрокам