Антывірусны кодэкс ад sertsa®

 

sertsa® ведае: найлепшая барацьба з хваробамі – гэта іх прафілактыка.Вось чаму мы стварылі АНТЫВІРУСНЫ КОДЭКС – кароткі і зразумелы дапаможнік для ўсёй сям’і.

 

                                                                             

 

Гэтыя правілы – не проста рэкамендацыі. Гэта ваш надзейны план дзеянняў, каб:
✓ умацаваць імунітэт да халоднага сезону;
✓ стварыць здаровы клімат у доме;
✓ навучыць дзяцей простым правілам гігіены;
✓ эфектыўна справіцца з першымі сімптомамі, каб не разхварэцца.

Шпацыраваць нельга сядзець дома

Пастаўце коску правільна: няма дажджу — значыць, шпацыраваць! Апранаемся як капуста – і наперад.

Праветрываць і ўвільгатняць

Выганяйце застаялае паветра і вірусы з хаты. Ім не падабаюцца скразнякі! І абавязкова сачыце за вільготнасцю паветра. Сухое паветра = сухая слізістая = лёгкі шлях для вірусаў. Памятайце: увільгатняльнік можа тварыць сапраўдныя цуды.

Сачыць за чысцінёй рук

Мыйце рукі так, быццам толькі што чысцілі бульбу для дранікаў. З мылам і з песняй — не менш за 20 секунд.

Якое што – бярыце інгалятар

Пры першых «кхе-кхе» ці шчыкатаннях у носе — падыхайце. Хутка, эфектыўна і без панікі.

 

                                    

 

Па цёпленькаму

І гэта не тое, пра што вы падумалі;) Травяныя гарбаты, морсы, вада. Саграваемся знутры і падтрымліваем імунітэт.

Умацоўвайце абарону

Вітаміны D і C у сезон хвароб – гэта must-have. Яны патрэбны, каб вірусы абышлі ваш дом бокам.

Спаць як немаўля

Добры сон — лепшы імунамадулятар. Высыпайцеся, высыпайцеся – і нават у выхадныя дні.

 

Версія для людзей са слабым зрокам