Вольга Комлік: «…Немагчымае магчыма!»

Ольга Комлік разам з маці да сыном

Калі ёсць мэта, знаходзіцца і шлях, – у гэтым пераканана гаспадыня нацыянальнага беларускага брэнда здароўя sertsa Вольга Комлік. Шлях Вольгі да брэнда заняў амаль 20 гадоў упартасці, узлётаў і падзенняў, хвілін роспачы і радасці. І толькі жаданне развіць сваю справу, непасрэдны юнацкі аптымізм і цвёрдая ўпэўненасць у тым, што немагчымае магчыма, прывялі Вольгу да поспеху. Пагаварылі аб невычэрпнай любові да жыцця, роднай Беларусі і сакрэтах поспеху ў бізнесе.

 

 

Вольга, гледзячы на ​​Вас, складваецца ўражанне, што Вам усё па сілах, усё ў вас ладзіцца і лёгка атрымліваецца. У чым Ваш сакрэт поспеху?

Смела магу сцвярджаць, што мой поспех пачаўся ў дзяцінстве, калі я марыла стаць выдатніцай. Усведамленне таго, што я магу быць лепшай у школе, магу дасягнуць любых пастаўленых вышынь, заўсёды дапамагала і дапамагае мне ў жыцці і бізнэсе. Безумоўна, што лёгка атрымоўваецца не заўсёды, і ў такія моманты патрэбна жалезная сіла волі ісці наперад, а яшчэ вера, што я ўсё змагу!

Наколькі быў цярністым Ваш шлях у бізнэсе?

Пачну з таго, што бізнэсам я першапачаткова займацца не планавала, але так склаліся абставіны, што ў мяне не было шанцу не ўстаць на гэты шлях. Я працавала мэнэджэрам у прадстаўніцтве нямецкай фармацэўтычнай кампаніі ў Беларусі, мне было 25 гадоў, і гэта была мая першая праца, дзе я вяла асобны праект па цукровым дыябеце, а таксама прымяненню глюкаметраў і тэст-палосак для вымярэння ўзроўню глюкозы ў хатніх умовах. І вось нямецкая кампанія прыняла рашэнне сыходзіць з беларускага рынку. Я ўсвядоміла, што гэта мой шанец працягнуць кірунак працы, але ўжо цалкам самастойна, рызыкнула і… пачала будаваць уласную імперыю. Было вельмі складана, былі хвіліны роспачы, але я верыла ў сябе і ў тое, што немагчымае магчыма. Дарэчы, гэтая фраза з’явілася ў маім жыцці выпадкова, але стала паваротнай у лёсе. Першыя гады майго бізнэс шляху я працавала 24/7 кур’ерам, дырэктарам, бухгалтарам – усімі ў адной асобе… У адзін нядзельны спякотны дзень, адправіўшы ўсе пасылкі пакупнікам на паштамце, я расплакалася ад стомленасці і нейкага спусташэння. Скрозь слёзы ўбачыла шыльду на спартовай краме: «НЕМАГЧЫМАЕ МАГЧЫМА»! Гэта было азарэнне! Мяне нібыта вярнула да жыцця і маментальна ахінула, што «немагчыма» гэта ўсяго ліш ў нас у галаве, наша меркаванне, якое абмяжоўвае нас у дзеяннях, але насамрэч гэта шанец ПРАВЕРЫЦЬ сябе і ПАВЕРЫЦЬ у сябе! І я паверыла, што і дапамагло мне не здацца, а з патроенай сілай ісці наперад далей. На сённяшні дзень у мяне аптовая кампанія «Сэйсімед», якая пастаўляе ў Беларусь медыцынскую тэхніку для дома (танометры, небулайзеры, глюкометры і інш.), рознічная сетка магазінаў медыцынскай тэхнікі, тавараў для прыгажосці і здароўя «Скажы здароўю «Так!», рэстаран «Bistro О’Da!» і, канешне ж, нацыянальны беларускі брэнд здароўя sertsa.

 

 

– Раскажыце, калі ласка, аб брэндзе sertsa.

– Велізарнае жаданне не спыняцца на дасягнутым, жаданне быць карыснай сваёй краіне і беларускаму народу, бязмежная любоў да Беларусі, да яе гісторыі і культуры – усё гэта падштурхнула мяне і маю каманду да стварэння нацыянальнага беларускага брэнда здароўя sertsa. Пры стварэнні лінейкі прыбораў, а гаворка ідзе пра танометры, небулайзеры, тэрмометры, я і мая каманда ўлічылі асноўныя пажаданні беларускага спажыўца і тэндэнцыі на сусветным рынку, сумясціўшы функцыянальнасць, якасць, сучасны дызайн па даступнай цане. Я з поўнай упэўненасцю магу сказаць, што брэнд sertsa з любоўю клапоціцца пра здароўе беларускага народа, пра шчырыя сэрцы беларусаў, пра дабрабыт кожнага жыхара нашай краіны.

Нацыянальны беларускі брэнд здароўя sertsa гэта ўжо не толькі «разумныя» і функцыянальныя дэвайсы для здароўя. Якія яшчэ навінкі чакаць беларускаму спажыўцу?

Наша каманда запусціла лінейку напоеў гарбат, зробленых з любоўю з беларускіх раслін, сабраных у экалагічна чыстых раёнах, мелісы, мяты, чабора і скрыпня. З’явіліся і аксэсуары для прыгажосці. Ну а планы ў нас грандыёзныя, і мы сапраўды іх ажыццявім! Так што наперадзе каханых беларусаў чакае яшчэ шмат сюрпрызаў і нечаканых калабарацый. Дарэчы, вынікам аднаго такога супрацоўніцтва стаў выпуск гематагену ідэальнага і карыснага перакусу для кожнага і асабліва для дзяцей.

– А што б Вы маглі пажадаць усім беларусам?

У першую чаргу, вядома, здароўя! А яшчэ кахання, якое запаўняе СЭРЦА, прымушаючы нас рухацца наперад, робячы нас мацней і больш упэўненымі.

 

Разам. Для жыцця!

 

Версія для людзей са слабым зрокам