Кампрэсійны трыкатаж ад sertsa — новая каралеўская лінейка для руху без болю і стомленасці
З гонарам прадстаўляем навінку ад брэнда sertsa® — кампрэсійны трыкатаж: панчохі, калготкі і гольфы, якія аб’ядноўваюць здароўе, камфорт і стыль.
Гэта прадукцыя для тых, хто цэніць рух, працуе на нагах, спартсменаў, будучых мам — для жанчын і мужчын, якія хочуць адчуваць лёгкасць і ўпэўненасць кожны дзень.
💬 Вольга Комлік, заснавальніца брэнда sertsa:
«Жанчына павінна ляцець. А не церпець боль і ацёкі. Каралева не павінна змагацца з цяжкасцю ў нагах — яна мусіць рухацца ўпэўнена. Мы стварылі гэты трыкатаж, каб гэта было магчыма — для ўсіх».
🎥 Фотасесія і відэа для запуску новай лінейкі прайшлі на фоне Нясвіжскага замка Радзівілаў.
Каралеўскі настрой, годнасць, сіла — усё гэта натхніла нас на стварэнне прадукта, які дасць кожнаму адчуванне падтрымкі і велічы.
Кампрэсійны трыкатаж sertsa®:
• паляпшае кровазварот
• зніжае боль, ацёкі і стомленасць
• падтрымлівае лёгкасць у руху
• выглядае элегантна і стыльна — хочацца насіць штодня
У асартыменце:
• гольфы I і II класа з закрытым наском
• панчохі I і II класа з адкрытым наском
• антыэмбалічныя мадэлі I і II класа
• панчохі з карункамі I класа з закрытым наском з карункамі — для тых, хто хоча адчуваць сябе каралевай кожны дзень
Надзейныя матэрыялы, сучасныя тэхналогіі і зручнасць — без кампрамісаў у стылі.
Кампрэсійны трыкатаж sertsa — для жанчын і мужчын, якія жывуць напоўніцу.
sertsa® — крок да свабоды без болю і стомленасці.
Энергія, якую адчуваеш. Здароўе, якое натхняе. Сіла, якая рухае наперад.
