21 жніўня беларускі брэнд здароўя і прыгажосці sertsa® правёў творчую сустрэчу ў межах сацыяльнага праекта «Сэрца маленькага беларуса».
Сацыяльны праект «СЭРЦА маленькага беларуса» — гэта ініцыятыва брэнда sertsa® падтрымаць творчасць выхаванцаў дзіцячых дамоў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Дзеці ва ўзросце ад 5 да 17 гадоў будуць дэманстраваць свае малюнкі на вольную тэму.
«СЭРЦА маленькага беларуса» — гэта не конкурс, тут не можа быць пераможцаў і пераможаных. Для нас важна не ацэньваць, а даць магчымасць дзецям праявіць сябе. Кожны малюнак каштоўны сваёй шчырасцю і эмоцыяй.

Сустрэча ў Бабруйску!
Першая сустрэча адбылася з выхаванцамі Бабруйскага дзіцячага дома і стала яскравым стартам вялікага шляху. 21 жніўня дзеці паказалі свае малюнкі, якія пранізаныя любоўю да радзімы і таго, што іх уражвае. Гэтыя работы не проста фарбы на паперы. Гэта шчырыя гісторыі, мары і ўнікальнае бачанне свету кожнага дзіцяці. Наперадзе ў брэнда — сустрэчы з выхаванцамі яшчэ 5 дзіцячых дамоў і падарункі ад sertsa® установам.

— Праект “Сэрца маленькага беларуса” — гэта не проста творчая акцыя. Гэта наш спосаб дапамагчы дзецям адчуць, што іх галасы значныя, а мары — дасягальныя, — кажа заснавальніца беларускага брэнда sertsa® Вольга Комлік. — Праз мастацтва мы ствараем прастору, дзе кожны малюнак стане гісторыяй, кожнае сэрца — чутным, а кожнае дзіця адчуе, што яго бачаць і падтрымліваюць.