Брэст стаў яшчэ адной кропкай маштабных юбілейных урачыстасцей, прысвечаных векавому юбілею Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Нацыянальны беларускі брэнд здароўя і прыгажосці sertsa ® прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах.
Прадстаўнік нацыянальнага беларускага брэнда здароўя і прыгажосці sertsa® Жанна Калыбская
Ужо стагоддзе Беларускае таварыства інвалідаў па зроку аб’ядноўвае людзей розных узростаў, дапамагае ім знайсці схільнасць і сацыялізавацца ў грамадстве. У гэтым годзе да добрай місіі арганізацыі далучылася і каманда брэнда sertsa®, падарыўшы каля 500 танаметраў Смарт Моўны з функцыяй галасавога суправаджэння людзям, якія маюць I групу інваліднасці па зроку.
20 верасня 2024 года ў канцэртнай зале ДУК «Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр» прайшло другое з 7 запланаваных па ўсёй Беларусі юбілейных мерапрыемстваў. Рэгіянальны прадстаўнік брэнда sertsa® Жанна Калыбская шчыра і ад душы павіншавала Брэсцкі БелТІЗ.
Разам! Для жыцця!
P.S. Аб тым, як праходзіла першае мерапрыемства ў рамках юбілейных урачыстасцей у Віцебску, можна пачытаць тут.