«СЭРЦА маленькага беларуса»: свята ад sertsa® у Сянно

Беларускі брэнд здароўя і прыгажосці sertsa® наведаў Сенненскі дзіцячы дом.

 

                                 

 

Сацыяльная ініцыятыва «СЭРЦА маленькага беларуса» – гэта жаданне sertsa® падтрымаць творчасць выхаванцаў дзіцячых дамоў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Гэта не конкурс, тут не можа быць пераможцаў і пераможаных. Важна не ацэньваць, а даць магчымасць дзецям праявіць сябе. Кожны малюнак каштоўны сваёй шчырасцю і эмоцыяй.

 

                                    

 

Сустрэча ў Сенно

Першая сустрэча адбылася ў Бабруйску. Другая – з выхаванцамі Сенненскага дзіцячага дому. Дзеці паказалі свае малюнкі, прасякнутыя любоўю да радзімы, прыроды і свету вакол. Гэтыя работы – гэта не проста фарбы на паперы. Гэта сапраўдныя гісторыі, мары і унікальнае бачанне свету кожнага дзіцяці.

 

                                 

 

Ад брэнда sertsa® установе падараваны карысныя медыцынскія прыборы. А дзецям – невялічкае свята і эмоцыі.

 

                                    

 

Наперадзе ў брэнда – сустрэчы з выхаванцамі яшчэ некалькіх дзіцячых дамоў.

 

Версія для людзей са слабым зрокам