28 і 30 чэрвеня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (БДМУ) адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў.
Як раней анансавалася, у рамках ініцыятывы sertsaCare, накіраванай на падтрымку маладых спецыялістаў у сістэме аховы здароўя і развіццё культуры клопату як аб сабе, так і аб пацыенце, беларускі брэнд медыцынскай тэхнікі sertsa® зрабіў значны падарунак выпускнікам БДМУ. Новыя дыпламаваныя лекары атрымалі ў падарунак прафесійныя стэтаскопы, як сімвалічны і важны прыбор для стартавага этапу іх кар’еры.

Няхай стетоскоп ад брэнда sertsa® стане не проста медыцынскім інструментам, а дапамагае “пачуць голас пацыента”, дазваляючы будучым лекарам уважліва выслухаць працу сэрца, лёгкіх, кішачніка, каб ацаніць стан здароўя і прыняць правільнае рашэнне аб далейшай дыягностыцы і лячэнні.

Такім чынам, брэнд sertsa® з вялікай павагай да медыцынскай супольнасці і клопатам аб беларусах, пастараўся выбудаваць «мост» паміж лекарам і пацыентам, які дапамагае лепш зразумець стан арганізма і своечасова выявіць праблемы.
Апроч урачыстай часткі, на мерапрыемстве быў арганізаваны стэнд брэнда sertsa® з фотазонай і выставай прадукцыі медыцынскай тэхнікі. Гэта дазволіла гасцям і выпускнікам не толькі атрымаць прыгожыя фатаграфіі на памяць, але і бліжэй пазнаёміцца з якаснымі прыборамі, распрацаванымі з клопатам аб здароўі і зручнасці медыцынскіх работнікаў.

Нагадаем, што Місія беларускага брэнда медыцынскай тэхнікі sertsa® – праз свае прадукты і ініцыятывы паказаць значнасць нашага беларускага народа, паклапаціцца пра яго шчырыя сэрцы, непаўторную прыгажосць і дабрабыт.