Навінка! Разумныя вагі, якія ведаюць пра вас усё

 

У брэнда sertsa® навінка — разумныя падлогавыя біяімпедансныя вагі Meta Pro. Гэта не проста прыбор для вымярэння вагі, а персанальны аналітык, які дапамагае глыбей зразумець сваё цела.

Як гэта працуе?

 

У аснове — біяімпедансны аналіз. Бяспечны слабы ток праходзіць праз цела і падлічвае ключавыя паказчыкі:

Усе даныя аўтаматычна сінхранізуюцца па Bluetooth з мабільным дадаткам, дзе вы можаце адсочваць дынаміку, ставіць мэты і бачыць свой прагрэс у графіках.

Для зручнасці вагі sertsa® Meta Pro падтрымліваюць далучэнне да папулярнага дадатку Fitdays (даступна ў App Store і Google Play). Гэта адкрывае магчымасці для інтэграцыі з сусветна вядомымі платформамі. Вагі могуць непасрэдна сінхранізаваць даныя з такімі сэрвісамі, як Google Fit, Apple Health і Fitbit. Гэта азначае, што ўся ваша статыстыка па фізічнай актыўнасці, сну і складу цела можа быць сабрана ў адзінай, звыклай для вас экасістэме здароўя.

 

                                    

 

Каму падыходзяць вагі?

  1. Тым, хто сочыць за здароўем: каб разумець, за кошт чаго мяняецца вага (тлушч ці мышцы), і карэктаваць харчаванне і трэніроўкі.
  2. Тым, хто ідзе да мэты: для кантролю працэсу схуднення або набору мышачнай масы і захавання матывацыі.
  3. Спартсменам: для дакладнай ацэнкі эфектыўнасці трэніровак і ўзроўню гідратацыі.
  4. Усёй сям’е: дзякуючы неабмежаванай колькасці профіляў у дадатку і зразумеламу дызайну.

Дзе купіць?

Разумныя вагі sertsa® Meta Pro ужо даступны ў афіцыйнай інтэрнэт-краме і ў партнёраў брэнда.

Зрабіце крок да свядомага кіравання здароўем!

 

Версія для людзей са слабым зрокам