Каб восень была ўтульней

Сёлетняя восень працягвае радаваць беларусаў цёплым надвор’ем, але тым не менш біялагічны гадзіннік не падмануць, і многіх ужо цягне на ўтульныя вячоркі ў коле блізкіх і сям’і з кубачкам духмянай гарбаты. У нацыянальнага беларускага брэнда здароўя sertsa ёсць, што вам прапанаваць!

 

Напой чайны sertsa®/СЭРЦА «Рамонак з мелісай» № 20

Прыемны водар рамонка і ноткі мелісы ласкава акутваюць СЭРЦА спакоем і дабрынёй. З кожным глытком адчуваеш, як сыходзіць трывога і паляпшаецца настрой. Несумненна, гэты напой – лепшы сродак для заспакаення і моцнага глыбокага сну.

Склад:

Чай аказвае супрацьзапаленчае, антысептычнае, слабое звязальнае, болесуцішальнае, седатыўное, патагоннае, жоўцегоннае дзеянне. Эфірны алей рамонка валодае дэзінфікуючым дзеяннем, памяншае з’яўленне газаў, здымае болі, аслабляе запаленчыя працэсы, нармалізуе функцыю ЖКТ. Збор можна ўжываць пры цукровым дыябеце.

 

Напой чайны sertsa®/СЭРЦА «Рамонак з чаборам» № 20

Цудоўны водар і смак рамонку з чаборам нікога не пакінуць абыякавым. Ён сагрэе і здыме стомленасць у непагадзь і холад, напоўніць цяплом і пяшчотай кожны дом. Ідэальна падыходзіць для чаявання ў коле сям’і і шчырых гутарак. 20 чайных пакуначкаў па 1,2 г.

Склад:

Чай валодае антыбактэрыйнымі, антыкатаральнымі, абязбольвальнымі, супрацьзапаленчым, спазмалітычным і заспакойлівымі ўласцівасцямі.

 

Напой чайны sertsa®/СЭРЦА «Рамонак з скрыпнем» № 20

Дэлікатнае спалучэнне кветак рамонка і скрыпня падорыць гармонію і паклапоціцца пра СЭРЦЫ самых блізкіх, зменшыць напругу і зніме стомленасць. Экалагічна чысты, карысны і смачны напой дапаможа вам адчуваць сябе здаровым і бадзёрым. 20 чайных пакуначкаў па 1,2 г.

Склад:

Чай аказвае супрацьзапаленчае, антысептычнае, слабое звязальнае, болесуцішальнае, седатыўное, патагоннае, жоўцегоннае дзеянне.

 

Каманда нацыянальнага беларускага брэнда здароўя sertsa жадае вам утульнай восені і аслоды ад нашых гарбат!

 

Разам. Для жыцця!

 

Версія для людзей са слабым зрокам