Нацыянальны беларускі брэнд прыгажосці і здароўя sertsa® працягвае клапаціцца пра беларусаў і іх шчырыя сэрцы. І ў нас новая сацыяльная ініцыятыва, якая аб’яднала брэнд і АЗС А–100: вадзіцелі і іх пасажыры зараз могуць памераць свой артэрыяльны ціск прама на заправачных станцыях.
Здольнасць чалавека да кіравання транспартным сродкам шмат у чым залежыць ад стану здароўя. Дрэннае самаадчуванне прамой выявай уплывае на паніжэнне канцэнтрацыі ўвагі, тым самым негатыўна адбіваючыся на бяспецы кіравання. Паводле ацэнак экспертаў, да 90% усіх дарожна-транспартных здарэнняў справакаваны менавіта чалавечым фактарам.
Каб нівеліраваць рызыку ўзнікнення аварыі ў выніку дрэннага самаадчування, любы вадзіцель можа зрабіць замер свайго артэрыяльнага ціску на А–100 з дапамогай сучаснага танометра Смарт Моўны!
З кастрычніка 2024 года такая паслуга даступна на запраўках кампаніі А-100, размешчаных па адрасах:
📍АЗС Харкаўская, 81
📍АЗС Казіміраўская, 39
Нагадаем, што танометр для вымярэння артэрыяльнага ціску Смарт Моўны ад брэнда sertsa® – гэта тэхналогіі інтэлектуальнага вымярэння, сумешчаныя з галасавым суправаджэннем.
sertsa® і А–100. Разам. Для жыцця!