Гісторыя традыцыйнага беларускага касцюма

 

Хоць наша Беларусь і невялікая па плошчы, аднак у ёй налічваецца аж 22 варыянты нацыянальнага касцюма па 6 рэгіёнах – Цэнтральная Беларусь, Усходняе і Заходняе Палессе, Панямонне, Наддзвінне і Прыдняпроўе. Рэгіянальныя адрозненні ў асноўным складаюцца ў дэталях касцюма, матывах і сюжэтах арнаменту, спосабах нашэння частак касцюма, у каляровай гаме. Так што ў былыя часы па гарнітуры можна было вызначыць з якой мясцовасці чалавек, яго сямейнае становішча і нават прыкладны ўзрост.

 

 

Жаночы народны касцюм

У ансамбль жаночага адзення ўваходзілі кашуля, спадніца, фартух, пояс, безрукаўка, галаўны ўбор. Кашуля шылася з ільнянога даматканага палатна. Тканымі ці вышытымі ўзорамі з чырвонай ці чырвона-чорнай пражы ўпрыгожваліся звычайна рукавы, плечы, каўнер, абшэўкі. Спадніца была ваўняная або ільняная, адрознівалася разнастайнасцю колеру і ўзору (клетка ці паласа). Белы ільняны фартух каларытам і арнаментам гарманаваў з упрыгожваннем кашулі. Унізе ён часта ўпрыгожваўся махрамі ці карункамі. Безрукаўка (гарсэт) – частка святочнага касцюма, выраблялася з фабрычных тканін (шоўк, аксаміт, парча). Магла быць чорнага, блакітнага, малінавага колераў і, як правіла, багата ўпрыгожвалася нашыўкамі. Абавязковыя атрыбут – пояс: тканы, плецены або вязаны, багата упрыгожаны арнаментам.

 

Галаўныя ўборы – яшчэ адна важная і абавязковая частка касцюма. Для дзяўчын гэта маглі быць вянкі, вузкія павязкі-ручнікі. Замужнім жа дамам наогул не дазвалялася паказвацца з непакрытай галавой, адгэтуль і большая разнастайнасць у іх гардэробе каптуроў ды капораў. Але самым распаўсюджаным элементам галаўнога ўбору ў беларускіх жанчын была так званая намітка ў выглядзе павязкі-ручніка, якая па-майстэрску драпіравалася мноствам спосабаў. Яшчэ адной важнай дэталлю для абсалютна кожнай беларусачкі былі каралікі, які шматлікімі ніткамі ўпрыгожвалі любы нарад.

 

 

Мужчынскі народны касцюм

Мужчынскае адзенне складалася з ільняной кашулі навыпуск, вузкіх штаноў ды паясоў. Рубаха мела разрэз на грудзях і адкладны каўнер, які быў упрыгожаны вышываным арнаментам, які паўтараўся на абшэўках і поясе. У асобных рэгіёнах на рубаху апраналі камізельку. Дапаўняўся касцюм скураной сумачкай калітой, якая замяняла кішэні. Галаўнымі ўборамі былі магеркі, саламяныя капелюшы (брыль, шляпка), а ўзімку – аўчынныя кучмы і аблавухі на мяху.

З верхняга адзення мужчыны і жанчыны насілі белыя або шэрыя світы з сукна, светлыя або вохрыста-чырвоныя кажухі і кажушкі. З абутку нашы продкі насілі скураныя пасталі (радзей боты) і лыкавыя лапці.

 

 

Змяняюцца эпохі, але шчырыя сэрцы беларусаў застаюцца нязменнымі

Традыцыйны народны строй – адзін з галоўных элементаў этнічнай культуры беларусаў. Лічыцца, што народны касцюм з’яўляецца не менш важнай этнічнай прыметай, чым мова. Ён яскрава адлюстроўвае характар ​​народа, узровень яго духоўнага і матэрыяльнага жыцця ў розныя гістарычныя перыяды.

Але як бы не мяняліся эпохі, шчырыя сэрцы беларусаў заўсёды застаюцца нязменнымі – гэта ў чарговы раз даказвае нацыянальны беларускі праект здароўя sertsa, створаны для таго, каб клапаціцца пра здароўе кожнага.

Улічваючы тэндэнцыі рынку і пажаданні беларусаў, сумесна з сусветным вытворцам мы распрацавалі шырокую лінейку мадэлей медыцынскай тэхнікі па лепшым кошце і на любы густ.

 

Разам! Да жыцця!

Версія для людзей са слабым зрокам