Чым небяспечна гіпертэнзія?

На танометры побач з экранам размешчаны індыкатар класіфікацыі артэрыяльнага ціску. Пры вымярэнні прыбор паказвае, ці ёсць гіпертэнзія і калі так, то на якой яна стадыі. Гіпертанія, ці гіпертэнзія, – вельмі небяспечнае хранічнае захворванне, якое ўплывае на якасць жыцця. Наяўнасць прагрэсавальнай гіпертэнзіі можа прыводзіць да сардэчнай і нырачнай недастатковасці, кровазліцці ў мозг, развіццю сардэчна-сасудзістых ускладненняў (інфаркт, інсульт).

Кантраляваць гіпертанію можна, выконваючы здаровы лад жыцця, рэгулярна наведваючы лекара і пастаянна вымяраючы ціск пры дапамозе танометра, каб папярэдзіць моцнае павышэнне артэрыяльнага ціску.

Версія для людзей са слабым зрокам