У мінулыя выхадныя, 31 мая і 1 чэрвеня, Мінскі батанічны сад ператварыўся ў чароўную краіну, дзе праходзіла свята “Падорым радасць дзецям”. З больш чым сотняй забаўляльных зон, майстар-класаў, конкурсаў і фотазон, арганізаваных вядомымі беларускімі брэндамі, кожнае дзіця і дарослы мог знайсці для сябе занятак для душы. А самыя маленькія нават паўдзельнічалі ў забегу паўзункоў.


sertsa® : клопат пра здароўе з дзяцінства
Актыўны ўдзел у свяце “Падорым радасць дзецям” прымаў удзел і наш брэнд. Маленькія госці стэнда атрымлівалі ад нас падарункі, а іх бацькам мы распавядалі пра важнасць прафілактыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў і дэманстравалі сучасныя прыборы для вымярэння ціску і тэмпературы.

Асаблівае захапленне і цікавасць у дзяцей выклікаў дзякуючы свайму яскраваму дызайну – кампрэсарны інгалятар Air Kid. Адна з наведвальніц нават падзялілася з намі кранальнай гісторыяй пра тое, як гэтую чароўную рыбку ім падарыла бабуля, а цяпер прыборам з задавальненнем карыстаецца ўся сям’я, і нават дзядуля!
А ну-ка, таты!
Арганізатары свята падрыхтавалі мноства вясёлых конкурсаў, каб ніхто не пайшоў дадому без прыемных сюрпрызаў і падарункаў.
А каб разыграць інгалятар Air Kid, яны паклікалі на сцэну самых актыўных і крэатыўных тат, якім трэба было выканаць танец вясёлых рыбак. Выбраць пераможцу гасцям свята было ой як няпроста, але дзякуючы іх гучным апладысментам, шчасліўчык ўсё ж быў вызначаны.
А ўсе астатнія ўдзельнікі таксама атрымалі заахвочвальныя прызы ад брэнда sertsa® – нашу фірмовую гарбатку, якія ўвабрала ўсю моц беларускіх траў.

Спяшайцеся рабіць дабро
Не засталіся без увагі і добрыя справы. Арганізатары запрасілі дабрачынныя арганізацыі, якія займаюцца дапамогай дзеткам з дзіцячых дамоў, а таксама выратаваннем дзікіх і хатніх жывёл. Адна з іх нават прывезла на свята сапраўдных лясных насельнікаў – саву-сіпуху, крумкача і чароўных маленькіх козачак, ад якіх маленькія госці свята прыйшлі ў захапленне. А як грала катрынка, ствараючы атмасферу сапраўднага свята!



Дзякуй усім, хто быў з намі разам на гэтым цудоўным свяце! А мы нагадваем, што ўжо 23-24 жніўня да пачатку навучальнага года арганізатары рыхтуюць новае мерапрыемства ў Батанічным садзе – Першакласнае свята.
Будзе ярка і незабыўна! Да сустрэчы!

Фота: Таццяна Даніленка і Варвара Ажаронак