У лістападзе беларускаму брэнду sertsa® спаўняецца 2 гады. Дзякуй кожнаму, хто сочыць за намі ўвесь гэты час — за давер, падтрымку і цёплыя словы, якія натхняюць нас штодзень.
Гэты год стаў крокам наперад: мы пашырылі нашу лінейку, выпусцілі на рынак Беларусі танометр з функцыяй AFIB, кампрэсійны трыкатаж.
Мы актыўна ўдзельнічалі ў сацыяльных праектах: падтрымалі выпускнікоў медуніверсітэта, наведвалі дзіцячыя дамы з акцыяй «Сэрца маленькага беларуса», удзельнічалі ў выставах і дзіцячых мерапрыемствах. Для супрацоўнікаў беларускіх прадпрыемстваў мы запусцілі праект «Сэрца ў бяспецы», які працягнем рэалізоўваць у 2026 годзе. А яшчэ мы шмат стваралі: кактэйльную карту, натхнёную найпрыгажэйшымі куткамі Беларусі, выставу дзіцячых малюнкаў, інтэрактыўны квіз з музеем Беларусьміні.
Мы робім усе, каб падтрымаць шчырыя сэрцы беларусаў і паклапаціцца пра іх здароўе. Разам для жыцця.