Беларускі брэнд прыгажосці і здароўя sertsa® аб’яўляе аб маштабнай ініцыятыве па падтрымцы маладога пакалення медыкаў: 594 стэтаскопы будуць урачыста ўручаны выпускнікам Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (БДМУ) на цырымоніі ўручэння дыпломаў 28 і 30 чэрвеня 2025 года.
Стэтаскоп – гэта не проста сімвалічны падарунак, а прафесійнае “сэрца” ўрача. Гэты жэст падкрэслівае павагу брэнда sertsa® да медыцынскай прафесіі і інвестуе ў яе будучыню, забяспечваючы пачынаючых спецыялістаў важным атрыбутам іх працы.
– Для нас надзвычай важна падтрымліваць тых, хто прысвячае сябе служэнню здароўю людзей, – падкрэслівае ўладальніца брэнда sertsa® Вольга Комлік.
– Уручаючы стэтаскопы, мы не проста дорым інструмент. Мы перадаем сімвал эмпатыі, адказнасці і адданасці справе, якія ляжаць у аснове як урачэбнай этыкі, так і нашай уласнай місіі. Мы верым, што сапраўднае здароўе і прыгажосць пачынаюцца з увагі і клопату, і праграма sertsaCare заклікана ўмацаваць гэтую культуру ўзаемнай падтрымкі ў беларускай ахове здароўя.
Нагадаем, что філасофія брэнда sertsa® заснавана на каштоўнасцях шчырасці, адданасці роднай зямлі і глыбокага клопату пра чалавека. Назва брэнда адлюстроўвае яго імкненне падтрымліваць «шчырыя сэрцы» беларусаў і рабіць унёсак у іх здароўе і дабрабыт. Місія sertsa® – праз свае прадукты і ініцыятывы паказаць значнасць нашага беларускага народа і паклапаціцца пра іх шчырыя сэрцы, непаўторную прыгажосць і дабрабыт.
У мінулым годзе брэнд sertsa® сумесна з Беларускім Чырвоным Крыжом і Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны да Дня Перамогі правялі маштабную акцыю, уручыўшы ўсім ветэранам краіны сучасныя танометры.