Артэрыяльная гіпертэнзія сустракаецца ў 30-40 людзей са 100 і з’яўляецца хранічным захворваннем. Да 50 гадоў гіпертэнзіяй часцей за ўсё пакутуюць мужчыны. Пасля 50 яно выяўляецца пераважна ў жанчын.
⠀
Устойлівае павышэнне артэрыяльнага ціску вышэй за паказчыкі 140/90 мм рт сл. не толькі пагаршае самаадчуванне чалавека, але і можа прывесці да развіцця ўскладненняў.
⠀
Асноўным фактарам развіцця паталогіі лічыцца парушэнне працы нервовай сістэмы, з-за гэтага могуць пацярпець усе жыццёва-важныя сістэмы арганізма (эндакрынная, сардэчна-сасудзістая, мочавыдзяляльная).
⠀
Каб зразумець, што ў вас ёсць артэрыяльная гіпертанія, трэба звярнуць увагу на сімптомы, такія як:
-галаўны боль;
-галавакружэнне; -прыкметнае павышэнне артэрыяльнага ціску; -сэрцабіцце;
-стомляльнасць і парушэнне зроку
⠀
Калі ў вас узнікаюць падобныя сімптомы, неабходна звярнуцца да лекара для дыягностыкі і лячэнні.
⠀
Апроч карэкцыі ладу жыцця неабходна рэгулярна наведваць кардыёлага з мэтай прафілактыкі, кантраляваць свой ціск з дапамогай танометраў sertsa у хатніх умовах.
⠀
Памятайце, што ранняе выяўленне і кантроль артэрыяльнай гіпертаніі дапамогуць прадухіліць развіццё сур’ёзных ускладненняў, такіх як інфаркт і інсульт.