Брэнд sertsa® запусціў праект, прысвечаны прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў. Сустрэчы ўжо прайшлі на прадпрыемствах у Мінску і Мінскай вобласці, Гродна і Маладзечна.
Праект накіраваны на тое, каб нагадаць аб важнасці кантролю за станам сэрца і пазнаёміць з простымі спосабамі зніжэння рызык. У рамках сустрэч абмяркоўваюцца асновы работы сардэчна-сасудзістай сістэмы і сучасныя падыходы да маніторынгу здароўя.
У сувязі з ростам цікавасці праект «Сэрца ў бяспецы» будзе працягнуты ў 2026 годзе. Брэнд sertsa® запрашае да супрацоўніцтва прадпрыемствы па ўсёй Беларусі для арганізацыі карысных сустрэч для калектываў.
Для ўдзелу ў праекце і ўзгаднення дэталяў просім звяртацца па электроннай пошце pr@seisimed.by або тэлефоне +37544 765 60 90.