Дзіцячыя малюнкі сталі сапраўднымі экспанатамі

 

Брэнд здароўя і прыгажосці sertsa® прыняў удзел у мінскай выставе «Чароўны дзіцячы свет».

 

                                 

 

На стэндзе брэнда былі прадстаўлены каля 80 малюнкаў выхаванцаў з 6 дзіцячых дамоў па ўсёй Беларусі, створаных у рамках сацыяльнага праекта «СЭРЦА маленькага беларуса». Кожны малюнак – гэта дзіцячая гісторыя і творчасць, жаданне падзяліцца сваім бачаннем з сусветам.

 

                                 

 

   

Наведвальнікі выставы «Чароўны дзіцячы свет» маглі прагаласаваць за малюнак, які ім спадабаўся. Вынікам гэтага галасавання стане выпуск серыі паштовак.

 

                                     

 

Калі вы таксама хочаце атрымаць паштоўку ў скрыню, вы можаце напісаць нам свае дадзеныя ў Instagram.

Версія для людзей са слабым зрокам